Мемарыяльны комплекс партызанскай славы «Хаваншчына»

Вітаем цябе, наведвальнік!

Мы рады, што ты зайшоў на наш афіцыйны сайт.

Мемарыяльны комплекс Партызанскай славы «Хаваншчына» — філіял дзяржаўнай установы культуры «Івацэвіцкі гісторыка-краязнаўчы музей». Ён знаходзіцца ў лясным урочышчы Хаваншчына каля в. Каротчын Івацэвіцкага раёна. Створаны ў 1971 годзе, у жніўні 1998 перададзены Брэсцкім абласным краязнаўчым музеем аддзелу культуры Івацэвіцкага райвыканкама як філіял Івацэвіцкага гісторыка-краязнаўчага музея. У 1943-44 тут размяшчаўся штаб Брэсцкага абласнога партызанскага злучэння, абкам ЛКСМБ, рэдакцыя і друкарня газеты «Зара», санчасць, «Лясная школа».