Міжмузейны праект «Два раёны — адна гісторыя»

Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня.

Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з'яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.

У 2013 годзе Дзень беларускага пісьменства прымаў Быхаў. У 2024 - гасцінна запрашалі свята літаратуры і кнігадрукавання Івацэвічы.

Адной з традыцый свята - адкрыццё арт-аб'екта звязанага з пісьменнасцю. У Івацэвічах падчас свята прайшло адкрыццё арт-аб'екта «Дзеці лясной школы». Кампазіцыя прысвечана дзецям, якія, будучы ў партызанскіх атрадах, наведвалі заняткі ў лясных школах. Арт-аб'ект стварыў Івацэвіцкі мастак па метале Арцём Сяргеевіч.

494