Міжмузейны праект «Два раёны — адна гісторыя»

Сапегі – адзін з найбольш магутных і ўплывовых магнацкіх родаў Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай-адыгрывалі велізарную ролю ў рэлігійным, культурным і грамадска-палітычным жыцці адной з самых вялікіх дзяржаваў.

5 лістапада 1652 года ў Косава нарадзіўся прадстаўнік гэтага вядомага роду - Уладзіслаў Юзафат Сапега — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, чашнік вялікі літоўскі (1681-1684), краўчы вялікі літоўскі (1684-1689), ваявода Мінскі (1699-1709) і берасцейскі (1709-1733).

Паходзіў з кодзенскай лініі шляхетнага Літоўскага магнацкага роду Сапегаў герба «ЛІС».

У 1673 Уладзіслаў Юзафат Сапега ўдзельнічаў у разгроме турэцкай арміі ў Хоцінскай бітве. У 1674 годзе браў удзел ва ўкраінскай кампаніі пад камандаваннем вялікага гетмана літоўскага Міхала Казіміра Паца.

У 1713 годзе быў абраны маршалкам Літоўскага Трыбунала. Адначасова ўдзельнічаў у працы кароннага Трыбунала. У 1720 годзе быў абраны паслом на сойм.

13 сакавіка 1733 года Уладзіслаў Юзафат Сапега памёр у Вішніцы.

404